Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

12.05.2019

Кожны год у другую нядзелю мая мы збіраемся ў адным з сельсаветаў Прыбужжа, каб ушанаваць галоўныя сімвалы сваёй краіны – Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг. Сёлета ў Тэльмы прыйшлі члены раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны, вучні школ, каб аддаць даніну павагі гэтым святыням са святынь.

Святочны і ўзнёслы настрой мітынгу надала творчая праграма, падрыхтаваная работнікамі культуры і вучнямі школ Прыбужжа. Таленавітыя выступленні сталі годным аздабленнем мерапрыемства, на якім былі ўшанаваны дзяржаўныя сімвалы Беларусі.

Ссылка на статью: http://www.nadbugom.by/gorda-zh-uzvisya-radasci-scyag/