Традыцыйнае фальклорна-абрадавае свята Каляды на базе ДУА "Яслі-сад в. Тэльмы"

17.01.2020

     Каляду  вітаем, гасцей запрашаем!

                                                     Студзень заўсёды вельмі насычаны:

                                                     пачатак Новага года, Ражаство,  і, як працяг, Каляды.

                                                    Апошняе свята ў нашай дашкольнай установе добра вядома!

 

Са святачкамі! З Калядачкамі!

Вы калі-небудзь спрабавалі калядаваць разам з дзецьмі?  Гэта выдатны спосаб зрабіць святочны час яркім і запамінальным. Што такое калядкі, як калядаваць з дзеткамі ў наш час, як зрабіць касцюмы і рэквізіт - пра ўсё гэта чытайце ў нашай нататцы. А таксама мы падрыхтавалі падборку простых і вясёлых калядак, якія лёгка вывучыць з дзецьмi.

Перад Новым годам да нас прыходзіць свята, якое мае назву Каляды. Гэта беларускае  традыцыйна- абрадавае свята ладзіцца ў гонар Сонца. Для земляроба час з кастрычнiка да снежня — перыяд замiрання прыроды. Ён верыў, што ў гэты час уладарання сцюжы, холаду, мяцелiцы,  адбываецца барацьба дабра з ліхам, святла з цемраю. А з дня зiмовага сонцапавароту — «адраджэння» Сонца — пачынаецца новы год, якi абяцае прыход цяпла i святла, абуджэнне пладаноснай сiлы зямлi.

Правядзенне беларускіх народных свят у дзяржаўных дашкольных  установах адукацыi  Брэсцкага раёна   існуе  даўно і стала добрай традыцыяй.

На працягу многіх гадоў выхаванцы прымаюць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных святам Купалля, Масленіцы і Калядам. Але адно з самых любімых свят, як у дзяцей, так і ў дарослых – гэта Калядкі.       Сёлета вырашылі не адступаць ад традыцыі і для ўдзельнікаў  творчай группы дашкольных устаноў Брэсцкага раёна  калектыў ДУА “Яслі-сад в. Тэльмы” разам з дзецьмі падрыхтавалі цудоўнае мерапрыемства фальклорнае свята «Каляду мы сустракаем, гасцей сустракаем!” А гаспадарыняй была удзльніца раёнай творчай групы Камісарук Іна Аляксееўна.

Па вучэбнай праграме дашкольнай адукацыi    выхаванцы знаёмяцца з беларускім фальклорам праз святы. Яны ведаюць, што ў дні Каляд святочна апранутыя людзі абыходзілі хаты з песнямі, у якіх праслаўлялі гаспадароў і іх дзяцей, жадалі дабрабыту. За гэта калядоўшчыкаў частавалі прысмакамі.  

16 студзеня на базе ДУА «Яслі-сад в. Тэльмы” прайшло  традыцыйнае фальклорна-абрадавае свята Каляды. У госці   завіталі педагогі дашкольных устаноў Брэсцкага раёна, удзельнікі творчай группы «Клуб майстроў» пад кіраўніцтвам выхавацеля вышэйшай кв. катэгорыі Семянюк Алены Міхайлаўны, якая працуе  ў дзяржаўнай установе  в. Клейнікі. Музычная  зала  была стылізавана пад пакой беларускай хаты, упрыгожана вышыванымі ручнікамі, тканымі   дыванамі. У цэнтры   размясцілася печ і стол з рознымі прысмакамі. Калядоўшчыкi (выхаванцы старэйшай групы, дарослыя) для гаспадара i гаспадынi, а таксама гасцей спявалi калядныя песнi-шчадроўкi, расказвалi вершы, танцавалi,  з гасцямi гулялi ў беларускiя народныя гульнi. Лiчылася, як правядзеш калядныя навагоднiя святы, такiм увесь год будзе. Таму   дзецi  з задавальненнем разам з дарослымi спявалi, весялiлiся, вадзілі карагоды, частавалi адзiн аднаго. На гэтым свяце выкарыстоўваліся выключна беларускія песні, вершы. Свята не толькi прынесла  радасць дзецям, дарослым, але i дало магчымасць «дакрануцца» да традыцый i абрадаў беларускага народа. Неабходна  адзначыць, што на мерапрыемстве гучала родная беларуская мова з вуснаў не толькі дзяцей, але і дарослых.

Далей удзельнікі творчай групы  выхавацелі: Рагалевіч Г.М. ДУА "Яслі-сад  в. Знаменка»,  Календа Г.А. ДУА "Яслі-сад  в.  Малыя Радванічы», Касюк Г.М. ДУА "Яслі-сад в.Чарнаўчыцы”, Кацюба І. М.  ДУА "Яслі-сад  в.  Вістычы”    прынялі ўдзел  ў паседжанні круглага стала на тэму “Арганізацыя работы па далучэнню выхаванцаў да беларускай мовы”.

Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы?

Вырабатана бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага  ўзросту з роднай мовай. Калі  дзіця наведвае дашкольную установу, то бацькі павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё маўлення” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. Рашэннем педагагічнага калектыву назначаецца адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову ў садку і самі спрабуюць на ёй размаўляць.  Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Дажынкі”, “Свята ураджаю”, “Калядкі”, “Сустракаем вясну” і іншыя, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў. А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. 

Мы лічым, што ўмовы, створаныя ў  дашкольных  установах адукацыі, спрыяюць якаснаму засваенню дзецьмі беларускай мовы, дазваляюць педагагічным работнікам дабіваццца  добрых вынікаў ў рабоце.

 

Дадатковы матэрыял (спампаваць тэкст)

 

Метадыст вышэйшай катэгорыі Святлана Іванаўна Ярмушэвіч ДВМУ "Брэсцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет"