Пасяджэнне  раённага  метадычнага аб'яднання музычных кіраўнікоў па тэме: “Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору”

19.02.2020

14 студзеня 2020 года на базе ДУА «Яслі - саду в. Знаменка» прайшло пасяджэнне  раённага  метадычнага аб'яднання музычных кіраўнікоў па тэме:

 Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору”

 

Калі вопыт назапашаны, трэба ім дзяліцца…

У сістэме дашкольнага выхавання Брэсцкага раёна народным святам і абрадам належыць асаблівае месца. Калі варта пачынаць далучэнне дзяцей да народнай мудрасці, фарміраванне цікавасці і павагі да бацькоўскай спадчыны, гісторыі і культуры беларускага народа, роднай мовы? Кожны з нашых педагогаў на гэтае пытанне адкажа: з улікам узроставых асаблівасцей, інтарэсаў і схільнасцей выхаванцаў - як мага раней. На працягу некалькіх гадоў калектыў ДУА “Яслі - сад  в. Знаменка” мэтанакіравана працуе ў напрамку грамадзянска-патрыятычнага выхавання дашкольнікаў праз вывучэнне народных традыцый і на сённяшні дзень мае пэўны метадычны вопыт. У цяперашні ж час важна не растраціць і не пагубляць у бытавой спешцы чалавечых годнасцей-любоў да гістарычнага прошлага сваёй Радзімы, прыцягнуць  дзяцей да чалавечых пачаткаў-да вытокаў культуры беларусаў, захаваць народныя абычаі, любоў да сваёй роднай мовы, навучыць дзяцей цаніць сямейныя каштоўнасці і традыцыі свайго народа. Выхаваць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, які любіць сваю Радзіму-задача асабліва актуальная сёння. Задача не можа быць вырашана без глыбокага пазнання і ўспрымання духоўнага  багацця свайго народа, яго маральных якасцей. Патрыятызм - важнейшая маральная якасць. Ад нас, сучасных педагогаў, залежыць, якімі вырастуць нашы выхаванцы, ці будуць ганарыцца краінай, у якой нарадзіліся і раслі, ці будуць клапаціцца пра яе росквіт, пра сваіх бацькоў і блізкіх.

Вялікая Радзіма заўсёды пачынаецца з малой - з таго месца, дзе нарадзіўся чалавек, з сям’і, з яе асабовымі адносінамі, з любага двара, дома, дзіцячага  сада  і школы, поля, луга, канюшыны, льну.

Удзельнікаў мерапрыемства ўразіла выстыва, падрыхтаваная выхаванцамі, бацькамі і педагогамі  установы да дня роднай мовы. Разам с музычным кіраўніком першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Яслі - сад  в. Знаменка” Ясеновіч Вольгай Анатольеўнай, выхаванец малодшай групы Валчэцкі Кірылл падрыхтаваў музычнае прывітанне на беларускай мове. Вынікі доўгай і крапатлівай работы педагогі ясляў-сада разам з маленькімі памочнікамі-выхаванцамі прадэманстравалі падчас творчай справаздачы дашкольнай установы. За аснову мерапрыемства было ўзята народнае свята “Калядныя  сустрэчы”.

Дзеці ў вобразе валачобнікаў выконвалі тэматычныя песні, вадзілі карагоды, прымалі ўдзел у народных гульнях. Свае артыстычныя здольнасці прадэманстравалі юныя аматары народных танцаў. Ужо зараз выхаванцы ДУА “Яслі - сад  в. Знаменка” маюць трывалы запас уяўленняў аб беларускім фальклоры, народных святах і абрадах, а таксама аб гісторыка-культурным і прыродным багацці Беларусі і роднага Прыбужжа. Мы ўпэўнены, што атрыманыя ў дашкольнай установе веды дапамогуць дзецям у далейшым жыцці, а цікавасць да беларускай нацыянальнай культуры, гісторыі роднага краю будзе ўмацоўвацца і развівацца на наступнай ступені адукацыі.     

Сучасныя ўмовы патрабуюць новых падыходаў да правядзення метадычнай работы. У першую чаргу - стварэння спрыяльных умоў для росту актыўнасці і ініцыятывы педагогаў, абуджэння і заахвочвання іх творчага пошуку. Музычны кіраўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Яслі-сад в.Чарнаўчыцы», кіраўнік РМА, Самойлавіч Ганна Уладзіміраўна  пазнаёміла калег з метадычнымі падыходамі развіцця пазнавальнай сферы дзяцей  сродкамі  беларусскай  музыкі.

Музычныя кіраўнікі падзяліліся сваімі аўтарскімі сцэнарыямі беларускіх святаў і забаў. Прапанавалі відэапрэзентацыі. Так музычны кіраўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Яслі – сада в. Астрамечава” Вабішчэвіч Ніна Іванаўна правяла прэзентацыю  каляндарна – абрадавага свята “Зімовыя забавы”

Не засталіся збоку і маладыя педагогі. Яны паведамілі, як ў іх дашкольных ўстановах вядзецца далучэнне дашкольнікаў да беларускага музычнага фальклору.

З задавальненнем музычныя кіраўнікі бралі ўдзел у віктарыне «Беларусь - мая Радзіма», дзе праявілі веды аб сваёй краіне, аб яе песнях.

Падвяла вынікі  метадыст  раённага метадычнага кабінета Ярмушэвіч Святлана Іванаўна, якая падкрэсліла актуальнасць правядзення мерапрыемства, менавіта, такі падыход да выкарыстання народнага мастацтва і фальклору ў выхаванні дзяцей забяспечваюць яго засваеннне дзецьмі і ўзбагачаюць іх веды і ўяўленні аб народнай культуры, творчасці,  яе духоўным багацці, аб нашых гістарычных каранях. Свой назапашаны вопыт калектыў ДУА “Яслі - сад  в. Знаменка” прапануе калегам не упершыню. Дзякуючы намаганням калектыў, пад кіраўніцтвам загадчыцы установы Ганны Васіл’еўны Грыгор’евай, знаходзіцца ў пастаянным пошуку новага. Мы ўпэўнены, што атрыманыя ў дашкольнай установе веды дапамогуць дзецям у далейшым жыцці, а цікавасць да беларускай нацыянальнай культуры, гісторыі роднага краю будзе ўмацоўвацца і развівацца на наступнай ступені адукацыі. Сёння ў педкалектыву новыя задумы, падказаныя жыццём. 

Напрыканцы мерапрыемства намеснік загадыка па асноўнай дзейнасці Ірына Уладзіміраўна Курэц падвяла вынікі, падзякавала удзельнікаў мерапрыемства, пажадала музычным кіраўнікам працягваць работу па ўкараненні беларускай мовы не толькі на святах і забаўках, а і на музычных занятках, у індывідуальнай працы з выхаванцамі і ў нерэгламентыраваннай дзейнасці.