Творчая група

16.12.2021

7 снежня 2021 на платформе Zoom адбылося пасяджэнне творчай групы выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацы па тэме «Стварэнне ўмоў для ўдасканалення арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі».

У дадзены час праблема арганізацы і адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з’яўляецца дастаткова актуальнай. Аднак, як паказвае практыка, дзеці не толькі не размаўляюць на беларускай мове, але нават у старэйшым дашкольным узросце часта неразумеюць яе. Чаму так?

Адной з галоўных прычын з’яўляецца тое, што сучасныя беларускія дзеці з самага нараджэння чуюць і вучацца размаўляць на рускай мове, маюць зносіны на ёй. А вось беларускую мову ў шырокім ужытку чуюць мала, таму і маюць бедны слоўнікавы запас. Такім чынам, вельмі важным з’яўляецца стварэнне камунікатыўнага асяроддзя якое б спрыяла ўзбагачэнню слоўніка дзяцей, давала магчымасць для элеметарных зносін на беларускай мове, садзейнічала развіццю маўленчых навыкаў дашкольнікаў.

Згадзіцеся, што ў вырашэнні дадзенай задачы вядучая роля належыць

установе дашкольнай адукацыі. І тут узнікае супярэчнасць: выхавацелі павінны мець зносіны з выхаванцамі на беларускай мове, але не заўсёды могуць гэтага зрабіць, таму што самі не дасканала валодаюць ёю і не маюць магчымасці практычна развіваць ці ўдасканальваць свае маўленчыя навыкі.

Як жа вырашыць гэту праблему максімальна эфектыўна і практыка-арыентавана? Тут многае залежыць ад зацікаўленасці кіраўнікоў дашкольных устаноў у прапагандзе беларускай мовы і нацыянальнай культуры, жадання саміх педагагічных работнікаў авалодаць сродкамі роднай мовы. Папоўніць можна праз самаадукацыю і арганізацыю разнастайных форм метадычнай работы.

На распрацоўку метадычных мерапрыемстваў і апрабаванне сістэмы метадычных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі ў пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя накіравана дзейнасць раённай творчай группы ўстаноў дашкольнай адукацыі (кіраўнік Семянюк А.М.) Брэсцкага раёна.

 

Дадатковы матэрыял па тэме