Паседжанне творчай групы “Клуб майстроў”

07.06.2022
Кожны чалавек ужо з маленства павінен ганарыцца сваёй нацыянальнай прынадлежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях наібольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага ўзросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні. Вельмі важна сёння навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, ганарыцца за свой народ, краіну. Калі педагогі з’яўляюцца носьбітамі мовы, гэта гарантыя таго , што дзіця паспяхова авалодае камунікатыўнымі навыкамі на беларускай мове.

Існуе   “Клуб майстроў”  у  Брэсцкім  раёне  на працягу   чатырох гадоў.  З мэтай развіцця метадычнай кампетэнтнасці педагогаў, абагульнення і распаўсюджвання іх напрацовак метадыстам Ярмушэвіч С.І. была арганізавана раённая школа эфектыўнага  педагагічнага вопыту «Клуб майстроў». На пасяджэннях   яе ўдзельнікі -  педагогі дашкольных устаноў не толькі знаёмяцца з найбольш  эфектыўнымі  формамі павышэння прафесійнага майстэрства, але і атрымліваюць дапамогу ў вызначэнні задач самаразвіцця і фарміравання індывідуальнай праграмы самаадукацыі і самаўдасканальвання.                                                                                                                        

 18 мая  2022  г.  на базе ДУА “Яслі-сад в. Чэрні” адбылося чарговае  пасяджэнне “Клуба майстроў”, кіраўнік  мерапрыемства - Семянюк Алена  Міхайлаўна, выхавацель вышэйшай кв. катэгорыі дашкольнай адукацыі ДУА  “Яслі-сад  в. Клейнікі”.                                                  

Якасць дашкольнай адукацыі залежыць ад кваліфікацыі выхавальнікаў і іх метадычнай кампетэнтнасці, выказалі свае меркаванні гаспадыня мерапрыемства намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад в. Чэрні”  Гладкая  І.М. і метадыст дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы “Брэсцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Ярмушэвіч С.І. Педагогі павінны валодаць сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, займацца самаадукацыяй.  З мэтай развіцця метадычнай кампетэнтнасці педагогаў, абагульнення і распаўсюджвання іх напрацовак  арганізаваны паседжанні аднадумцаў.                     

Алена Мікалаеўна Кацюба, выхавацель ДУА “Яслі-сад в. Вістычы”, прапанавала для прагляду свае напрацоўкі  з вопыту  работы  “Выкарыстанне метада праектаў па развіццю беларускага маўлення ў выхаванцаў установы дашкольнай  адукацыі”. Удзельнікаў мерапрыемства  вельмі зацікавіў практычны матэрыял і штодзеннае яго выкарыстанне Аленай Мікалаеўнай.  Прапанавана, уключыць гэты вопыт работы для абмеркавання у метадычны савет  дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы “Брэсцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет” і распаўсюджыць у раёне.      

                                                         

Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове спрыяюць  беларускія народныя гульні.  “Выкарыстанне беларускіх народных гульняў у рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту ў працэсе папулярызацыі беларускай мовы”, гэту тэму прапанавала  выхавацель  дашкольнай установы “Яслі-сад в. Чэрні” Якубовіч  С.К. Святлана Канстанцінаўна  вырашае з педагогамі і бацькамі  важныя задачы: раскрыць багацце і непаўторнасць роднай мовы, дапамагчы дзецям усвядоміць асноўныя рысы беларускіх народных гульняў, зацікавіць дзяцей і дарослых і  выклікаць жаданне выкарыстоўваць іх у самастойнай гульнёвай дзейнасці.   

У тэарэтычнай частцы пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі пытанні, якія адлюстроўваюць розныя накірункі дзейнасці выхавальніка дашкольнай адукацыі, а таксама эфектыўныя формы работы па далучэнню дзяцей да роднай мовы, асаблівасці выкарыстання этнаграфічнага музея “Беларуская хатка” і інш. 

Метадыст дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы “Брэсцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Ярмушэвіч С.І.  адзначыла, што ў  нашых дзіцячых садах выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей  ажыццяўляецца кожную хвіліну: у гульнях, на занятках, у розных відах дзіцячай дзейнасці, формах актыўнага адпачынку. Тэматычнае планаванне спрыяе эфектыўнаму засваенню дзецьмі ведаў аб сваёй сям’і, родным краі, сваёй краіне, аб працы людзей. Усе прапанованыя тэмы лагічна звязаны паміж сабой i разам складаюць цэласны аповед аб краіне. Работа грунтуецца на цесным супрацоўніцтве ўсяго педагагічнага калектыва з актыўным уключэннем бацькоў.   Педагагiчныя  калектывы устаноў  дашкольнай адукацыi выконваюць паступовую i сiстэматычную адукацыйную працу па азнакамленню дашкольнiкаў  з культурнай гiстарычнай спадчынай Беларусi, па фармiраваннi ўяуленняў аб гiсторыii  роднага краю, выхаваннi пачуцця любвi да сваёй малай Радзiмы, гонару за праналежнасць да  яе.       

                                               

У завяршэнні  пасяджэння ўдзельнікаў мерапрыемства  намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад в. Чэрні”  Гладкая  І.М. пазнаёміла з выставай навінак метадычных і дыдактычных  дапаможнікаў; выставай “Беларускае народнае мастацтва”.

      Выхавальнікі  Прыбужжа  актыўна дэманструюць свае напрацоўкі, майстар-класы дазваляюць падцвердзіць майстэрства і прафесіяналізм  педагогаў.   

         Дзеля чаго працуе “Клуб майстроў”? Мы вырашаем наступныя задачы:

  1. Папулярызацыя беларускай культуры, беларускай мовы і гісторыі;
  2. Умацаванне партнёрскіх адносін з бацькамі пад час сумесных зносін на роднай мове ;
  3. Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў;
  4. Сацыяльна-маральнае развіццё праз павагу да роднага краю;
  5. Выхаванне праз сувязь пакаленняў.

                                                                                                               

        За  невялікі  час існавання  раённы  клуб ужо даказаў  мэтазгоднасць  сваёй работы.  Большасць  яго ўдзельнікаў  павысіла  кваліфікацыйную  катэгорыю, шэраг цікавых  напрацовак  падрыхтаваны  да друку.

Ссылка на РМО