Семінар-практыкум настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
17.05.2019Семінар-практыкум настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
У сярэдняй школе в. Знаменка 17 красавіка прайшло метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры раёна, дзе абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры ў раёне, прадуктыўнага выкарыстання вучэбнага часу, фарміравання ў школьнікаў станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.
Семінар-практыкум адкрыў дырэктар установы адукацыі, а таксама настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Васільеўна Ятчэня. Яна пазнаёміла прысутных з гісторыяй школы, яе дасягненнямі, удзелам у інавацыйных праектах.
Ганаровым госцем семінара-практыкума стаў першы прарэктар ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”, кандыдат філалагічных навук, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі Станіслаў Рыгоравіч Рачэўскі. Настаўнікі даведаліся пра асаблівасці правядзення нетрадыцыйных заняткаў, як сфарміраваць у вучняў матывацыю да навучання пры дапамозе сучасных тэхналогій. А яны, як падкрэсліў Станіслаў Рыгоравіч, бываюць вельмі разнастайныя: рэпрадуктыўныя, развіццёвага і парблемнага навучання, калектыўнай творчай дзейнасці, камунікатыўна-інфармацыйнай, квэст-тэхналогіі і інш.
На семінары-практыкуме настаўнік беларускай мовы і літаратуры Валянціна Рыгораўна Растаргуева правяла міні-ўрок для дарослых”Фарміраванне чытацкай граматнасці ў працы з тэкстам”. Яна прапанавала розныя тыпы заданняў да тэксту, якія спрыяюць развіццю навыкаў правільнага, свядомага, выразнага дэкламавання.
Вучні 5-7 класаў прадэманстравалі асэнсаванае чытанне вершаваных і празаічных тэкстаў на сучаснай літаратурнай і дыялектнай мовах пры правядзенні пазакласнага мерапрыемства “Хлеб-жыцця аснова”.
Н.А.Філіпава, метадыст