Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Брестского райисполкома
Государственное учебно-методическое учреждение
"Брестский районный учебно-методический кабинет"
График проведения РУМО на 2018/2019 учебный год учителей белорусского языка и литературы
Руководитель - Шпаковская Майя Павловна, учитель белорусского языка и литературы
ГУО "Средняя школа д. Тельмы-1"
ГУО «Средняя школа д. Томашовка»
10.10.2018
ГУО «Средняя школа д. Черни»
30.01.2019
ГУО «Средняя школа д. Знаменка»
ГУО «Средняя школа д. Б.Мотыкалы»
Як навучыцца казаць “не”
Часта бывае, прапануюць тое, што рабіць не хочацца. Што рабіць? Як навучыцца правільна адмаўляцца?
Па-першае, выкарыстоўвай фразу “Я б хацеў дапамагчы, але не магу зрабіць гэта зараз”.
Запрашае цябе крыўдлівая аднакласніца пагуляць у новыя камп’ютарныя гульні, ад якіх у цябе ўжо вочы баляць, а ты скажы __ Не магу. Баюся, што ў мяне праблемы са зрокам. Хачу даць вачам адпачыць. Дзяўчынка ацэніць тваю праўдзівасць і не будзе крыўдзіцца.
Па-другое, упэўнена скажы “не” без ніякіх тлумачэнняў, калі адчуваеш, што ад цябе патрабуюць чаго-небудзь нахабнага. Напрыклад: гультай Сцёпка ўсімі праўдамі і няпраўдамі ўпрошвае падзяжурыць чарговы раз замест яго ў класе ці падазроны тып на вуліцы просіць пазычыць “на хвілінку” мабільны. У такіх выпадках нічога не тлумач, а ўпэўнена скажы “не”.
Галоўнае, запомні: уменне казаць “не” ні ў якім разе не распаўсюджваецца на просьбы мамы і таты, дапамогу бабулі і дзядулі, на тое, каб своечасова рабіць урокі.
Паводле Л. Дранько-Майсюка
1. Адзначце фанетычную з’яву, якая назіраецца ў слове просьба:
1) прыпадабненне гукаў па мяккасці;
2) прыпадабненне свісцячага гука да шыпячага;
3) прыпадабненне шыпячага гука да свісцячага;
4) азванчэнне глухога гука перад звонкім;
5) аглушэнне звонкага гука перад глухім.
2. Адзначце, які знак (якія знакі) прыпынку прапушчаны ў 5-м сказе тэксту:
1) працяжнік і двукоссе;
2) працяжнік;
3) двукроп’е;
4) двукроп’е і двукоссе;
5) двукоссе.
3. Адзначце два выразы, якія з’яўляюцца сінонімамі да слова своечасова (12-ы сказ):
1) час ад часу;
2) у час;
3) тэрмінова;
4) у тэрмін;
5) хутка.
4. Адзначце два словы, напісанне якіх адпавядае правілу “Правапіс е,ё,я”:
1)лягчэй;
2)пагуляць;
3)ніякі;
4) няпраўда;
5) дзядуля.
5. Устанавіце адпаведнасць паміж левым і правым слупкамі табліцы. Выберыце, які з выразаў перадае тэму, які – асноўную думку, а які – падтэму тэксту. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літары і адпаведнай лічбы (напрыклад: А4Б2В1). Літары павінны ісці ў алфавітным парадку.
А. Тэма тэксту -… 1) Як навучыцца казаць “не”
Б. Асноўная думка тэксту -… 2) Упэўненае “не” без ніякіх
тлумачэнняў.
В. Падтэма тэксту -… 3) Дзяўчынка ацэніць тваю .
праўдзівасць і не будзе
крыўдзіцца.
4. Трэба ўмець адмаўляцца правільна.
6. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і іх марфемнай будовай. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літары і адпаведнай лічбы (напрыклад: А4Б2В1). Літары павінны ісці ў алфавітным парадку.
А.запросіць 1)прыстаўка, корань, суфікс, суфікс
Б.падрыхтаваць 2) прыстаўка, корань, суфікс, канчатак
В.правільна 3) корань, суфікс, канчатак4)прыстаўка, корань, канчатак
5) корань, суфікс, суфікс
7. Запішыце, да якога стылю і тыпу належыць прыведзены тэкст.
8. Ад выдзеленага ў 5-м сказе слова ўтварыце прыставачна-суфіксальным спосабам дзеяслоў, які мае значэнне “замяніць устарэлае чым-небудзь новым”. Запішыце яго. Ад запісанага дзеяслова пры дапамозе формаўтваральных марфем (суфікса і канчатка) утварыце дзеепрыметнік залежнага стану прошлага часу мужчынскага роду.
9. Знайдзіце і выпраўце ў выказваннях маўленчыя памылкі. Правільныя сказы запішыце.
1. Паша валодаў добрымі адносінамі з усімі вучнямі не толькі класа, але і школы.
2. Ісці па глінянай дарозе было вельмі цяжка.
3. Важна разгульвае па вуліцы мясцовы аграном.
4. Шмат твораў стварыў для дзяцей Васіль Быкаў.
5. Віктар сумаваў, ён адчуваў сябе адзіночным чалавекам.
10. Уявіце сітуацыю. Напрыклад, кліча сябар (сяброўка) ужо ў каторы раз глядзець вядомы фільм. Прапануйце не менш за два варыянты адмовы, каб не пакрыўдзіць сябра: пакажыце, што заняты больш важнай справай. Складзіце і запішыце тэкст (5-7 сказаў), дайце загаловак.