Міжнародны дзень роднай мовы

19.02.2021

21 лютага  адзначаецца  Міжнародны  дзень  роднай  мовы

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон, -

Нам цяпер ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце.

Наша несмяротнае жыццё.

Г.Бураўкін

 

 

На фотаздымку: загадчык ДУА “Яслі-сад в.Вялікія Матыкалы” Лукашык С.В.

 

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Традыцыйна ў дашкольных установах Брэсцкага раёна   праводзіцца Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Выхаванцы  ДУА  “Яслі-сад  в.Малыя Радванічы”

Так адбываецца далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа, абуджэнне  цікавасці і павагі да роднага слова, да беларускай мовы.

Любіце душэўнае роднае слова!