Родная мова - матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова…

22.02.2023

Жадаю вам, мілыя дзеці,заўсёдна

Любімаю мовай валодаць свабодна.

І каб  па жыцці  вам ішлося лягчэй,

Вы мову народа вучыце хутчэй.

Загадчык ДУА “Дзіцячы сад в.Вялікія Матыкалы” Святлана Віктараўна Лукашык

Родная мова – усяму пачатак. 21 лютага ў розных краінах свету адзначаўся  Міжнародны дзень роднай мовы

Дзецям з ранняга ўзросту неабходна прывіваць любоў, беражлівыя, свядомыя адносіны да роднай мовы. У гэтым упэўнены і прафесіяналы. Педагогі дакладна ведаюць, якую важную ролю адыгрывае вывучэнне беларускай мовы ў далучэнні дзіцяці да культурнай спадчыны і духоўных каштоўнасцей свайго народа. Веданне роднай мовы дапамагае дзіцяці ўсвядоміць свае карані, паважаць і памяркоўна адносіцца да іншых моў і культур.

   Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў – адна з найважнейшых мэт, якая стаіць перад кожным педагагічным каллектывам Брэсцкаго раёна. Практыка паказвае, што яе дасягненне магчыма толькі дзякуючы пераемнасці ў рабоце спецыялістаў установы і цесным узаемадзеянні педагогаў з бацькамі выхаванцаў. Справа ў тым, што засваенне дзецьмі беларускай мовы на сённяшні дзень ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці выхаванцаў першай мовай, на якой яны вучацца гава­рыць і думаць, з'яўляецца руская. Каб далучыць дзіця да роднай мовы, патрэбна, каб яно часцей на ёй размаўляла, чула па радыё, тэлебачанні, у сям’і і, вядома, ва ўстанове адукацыі.   У дашкольных групах Брэсцкага раёна  рэгламентаваныя  заняткі, і гульні, і забаўляльныя мерапрыемствы праходзяць таксама на роднай мове. Вельмі важна навучыць маленькiх дзяцей з павагай ставіцца  да сваёй нацыянальнай спадчыны.

 У рамках пераемнасці са школай, з мэтай павышэння якасці работы з дашкольнікамі па выкарыстанні дзіцячай мастацкай літаратуры ў пазнавальна-маўленчым, мастацка-эстэтычным і патрыятычным выхаванні, прывіцце любові да роднага слова, культурнай спадчыны нашай краіны ў ДУА "Яслі-сад в. Чарнаўчыцы" 21 лютага    прайшоў конкурс чытальнікаў «Родная мова -  матчына мова».

  У ДУА «Дзіцячы сад  в.Тэльмы» прайшоў конкурс сярод педагогаў-чытальнікаў «Гучы, родная мова». Прагучалі літаратурныя творы Я.Купалы, В.Вярбы, М. Багдановіча,  К. Крапівы, Д. Бічэль-Загентавай, А. Ставера, А. Міцкевіча, П. Броўкі, А. Янкоўскага, Н. Пранчак. Паэтычныя творы былі розных  жанраў: вершы, паэмы, байкі, балады. Удзельнікі мерапрыемста чыталі творы пра самыя галоўныя каштоўнасці ў жыцці кожнага беларуса - Радзіму, сям’ю, сяброў, мір, родную мову. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы творчага ўзаемадзеяння, прынесла яскравыя эмоцыі спаборніцтва і замілавання прыгажосцю і мілагучнасцю беларускай мовы. Адметна, што ў конкурсе прынялі ўдзел і загадчык установы Ніна Уладзіміраўна Жмайлік, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Наталля Валер’еўна Дмітрук.

  Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры, мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя. З гэтай мэтай укожнай групе дашкольных устаноў выхавальнiкi  абсталявалі куткі «Мая радзіма — Беларусь». Іх змест фармiруецца ўзалежнасцi ад узросту дзяцей. Таксама ў кожнай групе   створаны кнiжныя куткi, падабраны перыядычныя выданнi ў адпаведнасцi з узростам дзяцей. Важнай часткай работы у гэтым накірунку з′яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі,бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да яе, да таго месца, дзе ён нарадзіўся. Асноўнай задачай у азнаямленні бацькоў з нацыянальнай культурай з’яўляецца фарміраванне ў іх актыўнай сацыяльнай пазіцыі. З гэтай мэтай трэба праводзяцца анкетаванне бацькоў,   кансультацыі, бацькоўскія сходы, віктарыны, конкурсы, гутаркі, бацькі удзельнічаюць у народных святах. Знаёмяць выхавальнікі бацькоў з псіхолага-педагагічнымі асновамі засваення дашкольнікамі роднай мовы, са зместам праграмы развіцця беларускага маўлення дзяцей. Забяспечваюць іх неабходнымі даступнымі метадычнымі матэрыяламі для навучання дзяцей беларускай мове ў сям’і.

ДУА «Дзіцячы сад в Скокі”

   Метадыст С.І.Ярмушэвіч