РВМА «Камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры як аснова прадуктыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей» (семінар-панарама педагагічнага вопыту).

08.11.2023

1 лістапада 2023 года ў ДУА «Сярэдняя школа в. Тэльмы-1» адбылося пасяджэнне РВМА «Камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры як аснова прадуктыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей» (семінар-панарама педагагічнага вопыту).

Падчас мерапрыемства Шпакоўская Майя Паўлаўна і Нічыпарук Святлана Мікалаеўна ў сваіх выступленнях паведамілі пра рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні беларускай мове і літаратуры, пазнаёмілі з актуальнай навукова-метадычнай літаратурай, падзяліліся педагагічным вопытам работы. Настаўнікі з задавальненнем паслухалі музыку на цымбалах, Паланэз Агінскага,  а таксама даведаліся пра паходжанне вёскі Тэльмы, удзельнічалі ў фізкульт-хвілінцы і караоке беларускіх папулярных песень. Гасцям мерапрыемства  вельмі спадабаўся майстар-клас па беларускіх народных танцах «Полька», «Кракавяк», «Падыспань».

Падвядзеннем вынікаў працы ў рамках семінара  стала экскурсія ў музей «Хата маёй маці» пад кіраўніцтвам Хамук Таццяны Барысаўны.

 Шпакоўская Майя Паўлаўна і Нічыпарук Святлана Мікалаеўна паказалі сябе  як ініцыятыўныя, энергічныя, творчыя  і мэтанакіраваныя педагогі.Усе ўдзельнікі атрымалі вялікае задавальненне і былі вельмі ўдзячны арганізатарам пасяджэння!