Метадычныя падыходы далучэння дашкольнікаў да культурных традыцый беларускага народу

11.01.2019

Метадычныя падыходы далучэння дашкольнікаў да культурных традыцый беларускага народу

    Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы.

    У сістэме выхавання народным святам і абрадам належыць асаблівае месца. Калі варта пачынаць далучэнне дзяцей да народнай мудрасці, фарміраванне цікавасці і павагі да бацькоўскай спадчыны, гісторыі і культуры беларускага народа, роднай мовы? Кожны з нашых педагогаў на гэтае пытанне адкажа: з улікам узроставых асаблівасцей, інтарэсаў і схільнасцей  выхаванцаў — як мага раней. 

     На працягу некалькіх гадоў калектыў ясляў-сада в. Вістычы мэтанакіравана працуе ў напрамку грамадзянска-патрыятычнага выхавання дашкольнікаў праз вывучэнне народных  традыцый  і на сённяшні  дзень мае пэўны  метадычны  вопыт.  Сістэма  арганізацыі работы з дзецьмі накіравана на вырашэнне такіх задач, як знаёмства з традыцыямі беларускага народа (свят, абрадаў), выхаванне любові і павагі да іх; актывізацыя пачуцця прыналежнасці да беларускага народа; папаўненне і актуалізацыя беларускага слоўніка, фарміраванне правільнага вымаўлення, выхаванне любові і павагі да роднай мовы; пашырэнне музычнага кругагляду; фарміраванне эстэтычных пачуццяў. 

     11 студзеня 2019 года на базе ДУА «Яслі- сад в. Вістычы» прайшло пасяджэнне метадычнага аб'яднання музычных кіраўнікоў на тэму “Метадычныя падыходы далучэння дашкольнікаў да культурных традыцый беларускага народу”.

    Разам с музычным кіраўніком першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Яслі – сад в. Вістычы”  Задарожным Раманам Іванавічам выхаванцы старэйшай  групы    падрыхтавалі  музычнае  прывітанне.  

     Метадыст  ДВМУ “Брэсцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”     Святлана  Іванаўна Ярмушэвіч  у сваім выступленні, адзначыла, што для ўдасканалення прафесійнага майстэрства   педагогаў праводзіцца вялікая работа ў калектывах па некалькіх напрамках: аказанне дапамогі педагогам дашкольнай установы ў пытанні далучэння да гісторыі і культуры Беларусі; стварэнне аптымальных умоў для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў дашкольнай установе; вывучэнне, абагульненне, распаўсюджванне і ўкараненне перадавога педагагічнага вопыту па патрыятычным выхаванні; забеспячэнне ўзаемадзеяння дзіцячага сада і сям’і ў пытанні далучэння да гісторыі і традыцый беларускага народа; арганізацыя і правядзенне розных форм работы з педагогамі (семінары, семінары-практыкумы, круглыя сталы, творчыя групы, кансультацыі, метадычнае аб’яднанне). Побач з традыцыйнымі формамі работы шырока выкарыстоўваюцца новыя (фестывалі,  што забяспечвае зваротную сувязь, дазваляе праявіць ініцыятыву, творчасць.

      Першая частка праходзіла ў форме інфармацыйнага накірунку.  Музычны кіраўнік  першай  кваліфікацыйнай  катэгорыі ДУА «Яслі-сад в.Чарнаўчыцы», кіраўнік РМА, Самайловіч  Ганна Ўладзіміраўна  пазнаёміла калег с метадычнымі падыходамі  далучэння дашкольнікаў да беларускага музычнага фальклору.

    Музычны кіраўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Яслі-сад в.Знаменка» Ясяновіч Вольга Анатольеўна  ў  форме кансультацыі падзялілася вопытам сваёй работы на тэму «Дыягностыка і педагагічнае суправаджэнне дзяцей з прыкметамі музычнай адоранасці».

    Другая частка  мерапрыемства  прайшла ў форме фестывалю  “Каб мова родная гучала”. Педагогі падзяліліся з калегамі ўласным вопытам, пазнаёмілі з сістэмай метадаў, прыёмаў і сродкаў патрыятычнага выхавання.

  Музычныя кіраўнікі падзяліліся сваімі аўтарскімі сцэнарыямі беларускіх святаў і забаў. Так музычны кіраўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Яслі – сада в. Клейнікі” Кавальчук Марына Сяргееўна правяла прэзентацыю  каляндарна – абрадавага свята  “Гукайце, дзеці, Масленіцу!”.

     Сцэнарый  беларускага фальклорнага свята для дзяцей старэйшай группы «А ў нас сення масленіца» падрыхтавала і падзялілася з калегамі музычны кіраўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Яслі – сада в. Тамашоўка” Борух Надзея Аляксееўна. Музычны кіраўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Яслі-сад в. Чарнаўчыцы», кіраўнік РМА, Самайловіч Ганна Ўладзіміраўна  прадставіла распрацоўку свята “Багач” з элементамі відэаматэрыялаў.  Канспект музычнага свята “Залатыя дні, веснавыя дні” падрыхтавала музычны кіраўнік высшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Яслі-сад в.Чэрні» Антанюк Ірына Іванаўна.

      Не засталіся збоку і маладыя педагогі. Яны паведамілі, як ў іх дашкольных ўстановах вядзецца  далучэнне дашкольнікаў да беларускага музычнага фальклору.

        З задавальненнем музычныя кіраўнікі бралі ўдзел у віктарыне «Беларусь - мая Радзіма». 

      Падвяла вынікі метадыст ДВМУ «Брэсцкага раённага метадычнага кабінета» Ярмушэвіч Святлана Іванаўна, якая падкрэсліла актуальнасць правядзення і якасны узровень падрыхтоўкі мерапрыемства  калектывам ДУА «Яслі - сад в. Вістычы». Пажадала музычным кіраўнікам працягваць работу па ўкараненні беларускай мовы не толькі на святах і забаўках, а і на музычных занятках, у індывідуальнай працы з выхаванцамі і ў нерэгламентыраваннай дзейнасці.

     Ужо зараз выхаванцы дашкольных устаноў маюць трывалы запас уяўленняў аб беларускім фальклоры, народных святах і абрадах, а таксама аб гісторыка-культурным і прыродным багацці Беларусі і роднага Прыбужжа. Мы ўпэўнены, што атрыманыя ў дашкольнай установе веды дапамогуць дзецям у далейшым жыцці, а цікавасць да беларускай нацыянальнай культуры, гісторыі роднага краю будзе ўмацоўвацца і развівацца на наступнай ступені адукацыі. У завяршэнне хочацца прывесці словы герояў аднаго з народных свят Яся і Яніны: “Звычаi народа — наша багацце. Багацце трэба захаваць, каб перадаць нашчадкам”.

        Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі ў розных намінацыях і сувенірамі. Міні-экскурс па беларускамоўнай групе на тэму: “Прадметна-прасторавае адукацыйнае асяроддзе як сродак эфектыўнай арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове” правяла намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  Калтовіч Святлана Мікалаеўна.