Папулярызацыя беларускай мовы ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыi

07.02.2019

Адметнай рысай любой вялiкай нацыi, любога вялікага народа з’яўляюцца трапяткія адносіны да сваёй гістарычнай спадчыны, да сваёй культуры, у першую чаргу да роднай мовы.

30 студзеня 2019 года на базе ДУА «Яслі - сад в.Чарнаўчыцы» адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання намеснікаў загадчыкаў па осноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай  адукацыі, арганізаванае метадычнай службай Брэсцкага раёна. 

Тэма пасяджэння "Стварэнне ўмоў для ўдасканалення арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі» была прадыктавана патрабаваннямі сучаснай адукацыі.

У адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб  дзейнасці сістэмы  дашкольнай адукацыі  ў 2018/2019 навучальным годзе, актуальнай з'яўляецца арганізацыя шматмоўнай прасторы ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад в.Чарнаўчыцы» Абарынава Т.Я. азнаёміла калег з вопытам работы дашкольнай установы па забеспячэнню якасці засваення выхаванцамі адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін», прадставіла выставу навукова-метадычнага забеспячэння, якое дае магчымасць якасна арганізаваць гульні, заняткі з дзецьмі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту, паказала мультымедыйную прэзентацыю эфектыўнага педагагічнага вопыту па правядзенні фольклорнага свята «Багач» (відэафрагменты) з выхаванцамі старэйшага дашкольнага ўзросту. Таццяна Яўгенаўна адзначыла, што ва ўстанове  вядзецца дастатковая работа па стварэнню ўмоў для ўдасканалення моўных  уменняў выхаванцаў: ўвядзенне адзінага беларускамоўнага дня - пятніцы, імкненне педагогаў будаваць узаемаадносіны з выхаванцамі на беларускай мове не толькі ў спецыяльна-арганізаванай, але і ў іншых відах дзейнасці, ва ўсіх рэжымных момантах, ажыццяўленне паралельна на дзвюх дзяржаўных мовах падрыхтоўкі інфармацыйнага матэрыялу для бацькоў, узаемадзеянне з соцыумам, бацькамі, па стварэнню камунікатыўнага беларускамоўнага  прасторавага асяроддзя, распрацоўка метадычнага і дыдактычнага матэрыялу па рашэнні задач адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, правядзенне фальклорных святаў, конкурсаў чытальнікаў «Я - беларус, тым ганаруся». У адукацыйным працэсе педагогі карыстаюцца вучэбнымі выданнямі для педагагічных работнікаў дашкольных устаноў і выхаванцаў, рэкамендаванымі навукова-метадычнай установай “ Нацыянальны інстытут адукацыі”, “Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”. У інфармацыйна - метадычным кабінеце дашкольнай установы ёсць матэрыялы па пытаннях патрабаванняў новай рэдакцыі  Правіл  беларускай  арфаграфіі  і пунктуацыі,  вучэбна- метадычная і даведачная літаратура, руска-беларускія слоўнікі, серыя публікацый В.Іўчанка “Беларуская мова: новая рэдакцыя правапісу” на старонках навукова-метадычнага журнала “Пралеска” (пачынаючы з №11 за 2009 год).

Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, патрэбна на ёй размаўляць - і дарослым, і выхаванцам. У дзiцячых дашкольных установах раёна праводзяцца дні  беларускага  маўлення.  

У вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі работа па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі падзяляецца па ўзроставых групах, па напрамках работы:

  • заняткi па развіццю беларускага маўлення;
  • развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;
  • самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей;

Вучэбная праграма рэкамендуе таксама пералік лепшых класічных мастацкіх і фальклорных твораў і дакладна акрэслівае задачы па азнаямленню з імі дзяцей розных узроставых груп (пачынаючы з 1-й малодшай):

  • беларускімі народнымі песенькамі і пацешкамі;
  • беларускімі народнымі казкамі;
  • творамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў;
  • беларускімі народнымі гульнямі.

Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. А для гэтага нам усім неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

Была арганізавана экскурсія ў міні-музей «Родны кут», дзе  выхавальнік вышэйшай катэгорыі ДУА «Яслі-сад в.Чарнаўчыцы» Ніна Мікалаеўна Касюк, з выхаванцамі старэйшай групы распавялі аб атрыбутах, беларускай народнай хаты. З цікавасцю наведалі удзельнікі арганізаваны панарамны прагляд афармлення камунікатыўнага беларускамоўнага прадметна-прасторавага асяроддзя групавога памяшкання, дзе госці ўстановы змаглі азнаёміцца ​​з вопытам работы выхавацеля Касюк Н.М., напаўняльнасцю развіваючых цэнтраў. Выхаванцы групы павіталі гасцей, праспявалі беларускія  песні.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад в. Вялікія Матыкалы» Данільчанка Н.В. спынілася на пытанні метадычнага суправаджэння работы па забеспячэнні якасці засваення адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін», дзе акцэнтавала увагу калег на напрамках арганізацыі адукацыйнага працэсу, адзначыўшы пры гэтым, што значную ролю ў гэтай рабоце мае арганізацыя тэматычнага прасторы, аказанне метадычнага суправаджэння дадзенага працэсу. 

Метадыст дзяржаўнага вучэбна-метадычнай установы "Брэсцкі раённы  вучэбна-метадычны  кабінет" С.І. Ярмушэвіч  адзначыла, што задачы патрыятычнага выхавання дзяцей вызначаны вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, але накірункі іх выканання могуць быць рознымі. Першым крокам на гэтым шляху гэта вывучэнне гісторыі Беларусі, спасціжэнне ведаў аб сімвалах і славутасцях нашай краіны, дзяржаўных і народных святах, знакамітых людзях, азнаямленне з беларускімі народнымі промысламі, мастацтвам, народнай творчасцю. Па кожным з гэтых  накірункаў вызначаюцца свае задачы, змест работы педагогаў, прагназуюцца магчымыя вынікі. Педагогі могуць акцэнтаваць увагу на развіцці аднаго спектра, напрыклад, музейнай дзейнасці, або вывучэнні народных традыцый ці рэалізацыі сацыяльных праектаў.  

Святлана Іванаўна падвяла вынікі  правядзення 2-га этапу (раённага) рэспубліканскага конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту «Я - даследчык". Быў прааналізаваны  план выканання  па  павышэнню  кваліфікацыі  педагагічных  кадраў за 2018 год.

Намеснікі загадчыкаў па асноўнай дзейнасці Н.В. Дзмітрук ДУА «Яслі-сад в.Тэльмы-1», І.У.Курэц ДУА «Яслі-сад в.Знаменка», Т.М. Панасюк ДУА «Ясли-сад в.Мухавец», А.Р. Максімук ДУА «Яслі-сад в.Тамашоўка» агучылі вынікі работы інфармацыйна-метадычнай службы за 1-е паўгоддзе 2018-2019 навучальнага года. 

Загадчык ДУА «Яслі-сад в.Скокі» Майсеевец Ж.Т., падзялілася з калегамі відэаінфармацыяй з пасяджэння абласнога Савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі «Эфектыўныя напрамкі работы ўстаноў дашкольнай адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з малой радзімай», якое прайшло ў Камянецкім раёне. 

У ходзе метадычнага аб'яднання вынесена на абмеркаванне пытанне падрыхтоўкі ўстаноў дашкольнай адукацыі Брэсцкага раёна да ўдзелу ў абласным фестывалі «Размаўляем па-беларуску". 

У заключэнне мерапрыемства адбыўся абмен думкамі, выпрацаваны рэкамендацыі па пытаннях аптымізацыі супрацоўніцтва і партнёрства паміж ўстановамі раёна ў працэсе арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Падводзячы вынікі працы метадычнага абяднання метадыст С.І. Ярмушэвіч падзякавала педагагічны калектыў ДУА «Яслі-сад в.Чарнаўчыцы» за якасную падрыхтоўку і правядзенне метадычнага аб'яднання. Мерапрыемства атрымалася плённым, цікавым, насычаным. Метадыст адзначыла, што дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі важнай ступенню ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці  дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца перадумовы якасцей чалавека – грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры. Звярнула ўвагу калег на тое, што функцыянаванне  раённых мерапрыемстваў  ў далейшым будзе садзейнічаць павышэнню арганізацыйна-метадычнай кампетэнтнасці, якая забяспечвае бесперапыннае ўдасканаленне метадычнай работы.

Пройдзе час, і сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. Вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці, выхаванне асобы з актыўнай жыццевай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе усведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.

Кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання

 намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці

Н.В. Данільчанка